Ой, Калядачкі, бліны ды аладачкі!

12.01.2023

Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
Напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
Дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
Хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
З жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
Каб не брала вас туга.